Глава 1. Адчыняем акно магчымасцей

Добрай раніцы! Чаго хочацца пасля ранішняй кавы? Можа, пабудаваць краіну сваёй мары і жыць у ёй доўга і шчасліва? А давайце!

Ёсць наступная сітуацыя:

Што будзеце рабіць?

большую частку часу нічога змяніць не атрымаецца. Сістэма ўладкаваная так, каб паглынаць намаганні. Гэта не вашая няўдача, а звычайны рэжым працы ўстойлівай улады.

Кепская навіна:

большую частку часу нічога змяніць не атрымаецца.
Сістэма ўладкаваная так, каб паглынаць намаганні. Гэта не вашая няўдача, а звычайны рэжым працы ўстойлівай улады.
Кепская навіна:

правільна

Трэба чакаць і рыхтавацца. У нейкі момант адчыніцца акно магчымасцей. Гэта кароткі перыяд, калі імавернасць зменаў рэзка падвышаецца, бо старая сістэма часова губляе ўстойлівасць.

І вось тады вы можаце змяніць сітуацыю.

Трэба чакаць і рыхтавацца.
У нейкі момант адчыніцца акно магчымасцей. Гэта кароткі перыяд, калі імавернасць зменаў рэзка падвышаецца, бо старая сістэма часова губляе ўстойлівасць.

І вось тады вы можаце змяніць сітуацыю.
правільна

[01] РАСПАЗНАЦЬ АКНО МАГЧЫМАСЦЕЙ І ПАДРЫХТАВАЦЦА ДА ЯГО

Як зразумець, што яно ўжо адчынілася, а не проста праглядваецца?

Давайце разгледзім тры сітуацыі. Усе яны шматабяцальныя, але акно магчымасцей адчыніцца не паўсюль.

Гістарычная даведка

Ва ўсіх гэтых сітуацыях грамадзяне і грамадзянкі змагаліся за перамены, але яны адбыліся не адразу і не паўсюль. Чаму?

Сітуацыя 1: Гданьск, Польшча. 14 жніўня 1980.

Шостая раніцы, брама найбуйнейшага завода ў горадзе. Трое незнаёмых раздаюць улёткі: падняць заробак і вярнуць на працу кранаўшчыцу, звольненую за пяць месяцаў да пенсіі пасля 30 гадоў працы. Змена не разыходзіцца па цэхах. Па заводзе перадаюць: за тэрыторыю не выходзім.

Дзесяць гадоў таму працаўнікоў, якія выйшлі на вуліцу, расстралялі ля гэтай жа брамы, дзясяткі загінулі. Сямнаццаць тысяч чалавек застаецца ночыць на заводзе, разумеючы, чым такое сканчвалася раней.

Праз 17 дзён улады саступаюць і падпісваюць пагадненне, у якім упершыню прызнаюць незалежны прафсаюз.

Здавалася, што доўгачаканае акно адчынілася.
Але ўлады ўтрымаліся.

У снежні 1981 уводзіцца ваеннае становішча, прафсаюз разгромлены, лідары арыштаваныя. Рух сыходзіць у падполле.

Сітуацыя 2: Ляйпцыг, ГДР. 9 кастрычніка 1989

Ужо некалькі тыдняў па панядзелках гараджане і гараджанкі збіраюца ў царкве на малітву аб міры, а пасля праходзяць шэсцем па вуліцы. З кожным разам людзей усё больш: сотні, потым тысячы. Яны ідуць моўчкі са свечкамі і просяць аб адным: перамен і свабоды выезду з краіны, адкуль іх не выпускаюць.

Улады вырашаюць, што час гэта заканчваць.

Да гэтага панядзелка, 9 кастрычніка, у горад сцягваюць войскі, паліцыю і працоўныя дружыны. У шпіталях рыхтуюць ложкі і запас донарскай крыві, дактарам наказана быць на месцах. Дадзены загад задушыць дэманстрацыю сілай. Усе чакаюць кровапраліцця, абодва бакі да яго рыхтуюцца.

Увечары на вуліцы выходзіць 70 тысяч чалавек. Гэта значыць, што выкарыстанне сілы прывяло б да буйной разніцы.

У апошні момант мясцовае кіраўніцтва не наважваецца даць загад, а некалькі ўплывовых гараджан заклікаюць і людзей, і ўлады да стрыманасці. Натоўп праходзіць па кальцавым бульвары вакол цэнтра, і ніхто не страляе.

З гэтага дня пратэсты не спыніць: яны коцяцца па ўсёй краіне. Праз месяц падае Берлінскі мур, і мяжу адчыняюць. Менш чым праз год ГДР перастае існаваць, увайшоўшы ў склад ФРГ.

Сітуацыя 3: Беларусь, жнівень 2020

У абвешчаны вынік выбараў ніхто не верыць. Сотні тысяч людзей мірна і арганізавана выходзяць на вуліцы ў дзясятках гарадоў штонядзелю.

Заводы абвяшчаюць забастоўкі, звальняюцца супрацоўніцы і супрацоўнікі дзяржканалаў, амбасадары адмаўляюцца зацвярджаць вынікі. Здаецца, што гэта пытанне дзён.
Праз паўгода: 65 тысяч затрыманых, катаванні, сотні тысяч людзей з’язджае. Не было ніводнага дня перамоў.

Ва ўсіх гэтых сітуацыях грамадзяне і грамадзянкі змагаліся за перамены, але яны адбыліся не адразу і не паўсюль. Чаму?

Сітуацыя 1: Гданьск, Польшча. 14 жніўня 1980.

Шостая раніцы, брама найбуйнейшага завода ў горадзе. Трое незнаёмых раздаюць улёткі: падняць заробак і вярнуць на працу кранаўшчыцу, звольненую за пяць месяцаў да пенсіі пасля 30 гадоў працы. Змена не разыходзіцца па цэхах. Па заводзе перадаюць: за тэрыторыю не выходзім.

Дзесяць гадоў таму працаўнікоў, якія выйшлі на вуліцу, расстралялі ля гэтай жа брамы, дзясяткі загінулі. Сямнаццаць тысяч чалавек застаецца ночыць на заводзе, разумеючы, чым такое сканчвалася раней.

Праз 17 дзён улады саступаюць і падпісваюць пагадненне, у якім упершыню прызнаюць незалежны прафсаюз.

Здавалася, што доўгачаканае акно адчынілася.
Але ўлады ўтрымаліся.

У снежні 1981 уводзіцца ваеннае становішча, прафсаюз разгромлены, лідары арыштаваныя. Рух сыходзіць у падполле.

Сітуацыя 2: Ляйпцыг, ГДР. 9 кастрычніка 1989

Ужо некалькі тыдняў па панядзелках гараджане і гараджанкі збіраюца ў царкве на малітву аб міры, а пасля праходзяць шэсцем па вуліцы. З кожным разам людзей усё больш: сотні, потым тысячы. Яны ідуць моўчкі са свечкамі і просяць аб адным: перамен і свабоды выезду з краіны, адкуль іх не выпускаюць.

Улады вырашаюць, што час гэта заканчваць.

Да гэтага панядзелка, 9 кастрычніка, у горад сцягваюць войскі, паліцыю і працоўныя дружыны. У шпіталях рыхтуюць ложкі і запас донарскай крыві, дактарам наказана быць на месцах. Дадзены загад задушыць дэманстрацыю сілай. Усе чакаюць кровапраліцця, абодва бакі да яго рыхтуюцца.

Увечары на вуліцы выходзіць 70 тысяч чалавек. Гэта значыць, што выкарыстанне сілы прывяло б да буйной разніцы.

У апошні момант мясцовае кіраўніцтва не наважваецца даць загад, а некалькі ўплывовых гараджан заклікаюць і людзей, і ўлады да стрыманасці. Натоўп праходзіць па кальцавым бульвары вакол цэнтра, і ніхто не страляе.

З гэтага дня пратэсты не спыніць: яны коцяцца па ўсёй краіне. Праз месяц падае Берлінскі мур, і мяжу адчыняюць. Менш чым праз год ГДР перастае існаваць, увайшоўшы ў склад ФРГ.

Сітуацыя 3: Беларусь, жнівень 2020

У абвешчаны вынік выбараў ніхто не верыць. Сотні тысяч людзей мірна і арганізавана выходзяць на вуліцы ў дзясятках гарадоў штонядзелю.

Заводы абвяшчаюць забастоўкі, звальняюцца супрацоўніцы і супрацоўнікі дзяржканалаў, амбасадары адмаўляюцца зацвярджаць вынікі.

Здаецца, што гэта пытанне дзён.

Праз паўгода: 65 тысяч затрыманых, катаванні, сотні тысяч людзей з’язджае. Не было ніводнага дня перамоў.

Паўсюль былі пратэсты, але іх апынулася недастаткова. Акно адчыняецца толькі там, дзе ва ўладзе з’яўляецца расколіна, сыходзіць яе знешняя апора, з’яўляюцца крытычныя эканамічныя праблемы.

Паўплывалі вялікія дзяржпазыкі, ЯКІЯ далі рычаг Захаду, і дыяспара ў ЗША і Еўропе. За апазіцыяй стаялі дзяржавы, з якімі рэжым быў вымушаны лічыцца. А галоўнае — напрыканцы 1980-х саслабеў сам заступнік: Савецкі Саюз, ужо заняты перабудовай, угрузнуў ва ўласным крызісе — і даў зразумець, што больш не стане сілай утрымліваць саюзныя рэжымы. Без гэтай апоры за спінай польскія ўлады ўжо не маглі ціснуць як раней і былі вымушаныя сесці за стол перамоў.

У Беларусі

Улады засталіся цэласнымі. Пратэст быў найбольш масавым з трох, але эліта не раскалолася, сілавікі выконвалі загады, а знешні заступнік не спыніў падтрымку. Рэжым ужыў беспрэцэдэнтны гвалт і ўтрымаўся. Акно так і не адчынілася.

У ГДР

Усё вырашыў надлом унутры саміх уладаў. У крытычны момант мясцовае кіраўніцтва не наважылася даць загад страляць, а заступнік (СССР), які раней падмацоўваў рэжым, вырашыў не ўмешвацца. Апоры праселі адначасова, расколіна прайшла па самім апараце кіравання — акно расхінулася за лічаныя тыдні.

У Польшчы

Перамены расцягнуліся ў часе. Спачатку акно не адыграла: улады задушылі пратэст сілай. Але рух не знік, ён захаваў арганізацыю ў падполлі, і, калі праз восем гадоў апоры рэжыму нарэшце праселі і акно адчынілася, рух адыграў у ім вырашальную ролю.

Тры сітуацыі выглядаюць падобна: людзі выйшлі, здавалася, што перамены блізка. Але вынік прадвызначылі не вуліцы, а стан уладаў, і менавіта тут краіны разышліся.

ENERGY

Паглядзіце навокал:

Калі вы бачыце, што рэжым губляе рэсурс, эліта не выпраменьвае лаяльнасцю, а падае сігналы, што гатовая дамаўляцца — хвост трубой і наперад!

Што рабіць, калі акна пакуль не бачна, а перамен вельмі хочацца?

Рухаемся далей, ускладняем заданне.

З чаго пачаць?

Стварыце гарызантальныя сувязі. Улады хочуць разрозніць грамадзян і грамадзянак, каб яны не змаглі аб’яднацца. Любыя ініцыятывы пасуюць: хоць ратаванне коцікаў, хоць абарона берасцянак. Важнае ўзаемадзеянне ў суполках, адносіны, вырашэнне сумесных задач.

У самім акне вы ўжо не зможаце нічога падтрыхтаваць, усё будзе адбывацца вельмі хутка. Запамінайце, што мусіць быць падрыхтавана.
важна

У самім акне вы ўжо не зможаце нічога падтрыхтаваць, усё будзе адбывацца вельмі хутка. Запамінайце, што мусіць быць падрыхтавана.

важна

Актывы, якія мусяць быць да моманту, калі адчыніцца акно магчымасцей:

Устойлівая арганізацыя.

Яна працягне працу, калі пачнуцца арышты. Чат развальваецца пасля першых затрыманняў, а сапраўдная структура сыходзіць у падполле і дзейнічае далей. Польскі прафсаюз разграмілі ў 1981-м, ён пратрымаўся ў падполлі восем гадоў.

Другі эшалон.

Людзі на змену лідарам і лідаркам. Першых асоб амаль заўжды знімаюць. Калі ёсць замена, рух жыве. Калі няма — няма каму падхапіць кіраванне.

Гатовы план.

Адказ на пытанне, што вы прапануеце наўзамен: якая ўлада, якія правілы, хто за што адказвае. Няма адказу — няма пра што дамаўляцца.

Прызнаныя прадстаўнікі і прадстаўніцы.

Тыя, каго грамадства лічыць сваімі і хто мае права месці за стол і весці гутарку ад імя народа. Без іх уладам няма з кім весці перамовы.

Знешнія сувязі.

Прызнанне за мяжой і выхад на тых, хто прымае рашэнні. У Польшчы спрацавалі вялікія дзяржпазыкі, якія далі рычаг Захаду, і дыяспара ў ЗША і Еўропе. За апазіцыяй стаялі дзяржавы, з якімі рэжым быў вымушаны лічыцца.

Амаль усё гэта ствараецца гадамі. Акно доўжыцца лічаныя тыдні, немагчыма паспець штосьці сабраць за гэты час. Альбо ўсё арганізавана ЗАГАДЗЯ, альбо ў вырашальны момант нічога няма.

[02] ШТО РАБІЦЬ, КАЛІ МЫ БАЧЫМ АКНО?

Думаць і дзейнічаць трэба хутка, вокны нядоўга застаюцца адчыненымі. Для пачатку трэба зразумець, за кошт чаго рэжым утрымлівае ўладу. Ад гэтага залежыць, якая апора слабая і з якога канца ўсё можа пасыпацца.

Навошта гэта ведаць?

Тып аўтакратыі падказвае, ці ёсць унутры сістэмы тыя, каму ёсць куды адысці. Ці магчымая тая расколіна ва ўладзе, на якую вы разлічваеце.

Тыпы рэжымаў

Усе рэжымы падзяляюцца на дэмакратыі і аўтакратыі. Мы будзем разглядаць аўтакратыі, бо менавіта тут ёсць складанасці з перадачай улады. Але розныя аўтакратыі сыходзяць па-рознаму.

Персаналісцкая аўтакратыя

Улада ў руках аднаго чалавека. Партыя, парламент, суды існуюць, але рэальнай вагі не маюць, усё замкнёнае на лідары. Такі рэжым трымаецца даўжэй і звычайна змяняецца не дэмакратыяй, а новай аўтакратыяй: унутры няма інстытута, які перажыў бы кіраўніка.

Партыйная аўтакратыя

Улада належыць партыі. Лідар змяняльны, але апарат застаецца, у чыноўнікаў і чыноўніц ёсць кар’ера і будучыня без канкрэтнай першай асобы. Такі рэжым часцей сыходзіць праз перамовы і часцей змяняецца дэмакратыяй. Польшча і ГДР належалі да гэтага тыпу.

Вайсковая аўтакратыя

Улада ў арміі. Вайсковыя звычайна гатовыя вярнуцца ў казармы, калі ім гарантуюць недатыкальнасць, таму такія рэжымы сыходзяць адносна хутка.

А што рабіць, калі мы маем справу з персаналісцкай аўтакратыяй?

HP

HUNGER

Персаналісцкага аўтакрата зрынуць складаней за ўсё. Ён і ёсць сістэмай, аддаць уладу значыць згубіць усё, таму добраахвотна ён не сыдзе. Сама па сабе вуліца яго таксама не зрыне, колькі б людзей ні выйшла. Зрынае яго сітуацыя, калі некалькі апораў прасядаюць разам: абвальваецца эканоміка, старэе і губляе хватку сам кіраўнік.

Ёсць яшчэ адзін фактар, які можна добра назіраць збоку.

Шматлікія аўтакратыі трымаюцца на знешнім заступніку: іншай дзяржаве, якая падтрымлівае рэжым дзеля ўласных інтарэсаў.

Так бывае часцей за ўсё: рэжым хістаеца, слабее, але ўсё ж утрымліваецца. Заступнік не сышоў своечасова, эліта не наважылася, кіраўнік пераціснуў, чорны рыцар падтрымаў. Так было ў Польшчы ў 1980-м і ў Беларусі ў 2020-м.
Такім чынам, у нашага кіраўніка ўсё хістаецца: знешні заступнік саслабеў, сам кіраўнік і заганяе сябе ў кут кепскімі рашэннямі, эліты глядзяць убок і падміргваюць апазіцыі.

Але гэта яшчэ не змена ўлады. Загнаны ў кут аўтакрат трымаецца да апошняга: калі наперадзе толькі турма, уцёкі ці скон, губляць няма чаго. Ён цісне да канца.

І тады акно зачыняецца.

Чорны рыцар

ENERGY

Падмацоўвае аўтакратыю: дае грошы, зброю, танныя рэсурсы, прыкрыццё, гатоўнасць умяшання. Пакуль ён плоціць, акно амаль не адчыняецца, якім бы моцным ні быў ціск знутры. Добрая навіна ў тым, што чорны рыцар сыходзіць. Часта па ўласных прычынах: збяднеў, заняты сваімі праблемамі, сам пачаў змяняцца ці яго перабіў гулец памацней. І калі заступнік адыходзіць — прасядае адна з галоўных апораў, а за ёй асыпаюцца астатнія.

Белы рыцар

ENERGY

Цісне ў адваротны бок: знешні гулец, які падтрымлівае перамены праз ціск на рэжым, санкцыі, сувязі з апазіцыяй.

Рыцара вы не кантралюеце, але за ім можна сачыць.

Чорны рыцар
ENERGY
Падмацоўвае аўтакратыю: дае грошы, зброю, танныя рэсурсы, прыкрыццё, гатоўнасць умяшання. Пакуль ён плоціць, акно амаль не адчыняецца, якім бы моцным ні быў ціск знутры. Добрая навіна ў тым, што чорны рыцар сыходзіць. Часта па ўласных прычынах: збяднеў, заняты сваімі праблемамі, сам пачаў змяняцца ці яго перабіў гулец памацней. І калі заступнік адыходзіць – прасядае адна з галоўных апораў, а за ёй асыпаюцца астатнія.
Белы рыцар
ENERGY
Цісне ў адваротны бок: знешні гулец, які падтрымлівае перамены праз ціск на рэжым, санкцыі, сувязі з апазіцыяй.

Рыцара вы не кантралюеце, але за ім можна сачыць.

Што рабіць, калі так выйшла?

Рыхтавацца

Гэта не ваша правіна. Частка ўмоў вам не належыць. Акно адчыняецца не толькі вашымі высілкамі, і калі спрыяльная сітуацыя не склалася, ніякая падтрыхтоўка не адчыніць яго самастойна.

Захавайце тое, што сабралі.

Вокны паўтараюцца, а актывы губляюцца лёгка. Арганізацыя, людзі, сувязі, прадстаўнікі і прадстаўніцы павінны перажыць зачыненне. Польскі прафсаюз разграмілі ў 1981-м, і ён восем гадоў жыў у падполлі. Менавіта таму ў 1989-м было каму сесці за стол.

Фіксуйце.

Пасля зачынення рэжым цісне: людзі з’язджаюць, сядаюць, змаўкаюць, і несправядлівасць паступова сціраецца з памяці. Запісвайце імёны, факты, гісторыі. Тое, што зафіксавана, да наступнага акна можна прад’явіць. Тое, што забыта, знікае разам з тымі, хто з’ехалі.

Акно зачынілася не назаўжды. Вы ўжо ведаеце, як яно адчыняецца і што трэба мець напагатове. Нават калі наперадзе гады чакання, можна выкарыстоўваць іх для падрыхтоўкі да наступнага разу.

[03] АКНО АДЧЫНЕНАЕ, УСЁ ПАДРЫХТАВАНАЕ — ДЗЕЙНІЧАЕМ

Уявім, што апоры праселі, заступнік адыходзіць, рэжым хістаецца. Далей ёсць спакуса думаць, што справа зробленая, засталося вывесці як мага больш людзей, і ўлады ўпадуць самі.

Не ўпадуць. Тут і праходзіць мяжа паміж тымі, хто выкарысталі акно, і тымі, хто яго ўпусцілі.

Вашы дзеянні ў адчыненым акне:

Намацаць, з кім ва ўладзе можна размаўляць.

Пераход — гэта амаль заўжды пагадненне з часткай старой сістэмы. Шукайце ўнутры тых, хто ўжо зразумелі, што прайграюць: сілавікі, чыноўнікі, частка эліты, якія вагаюцца. Няма суразмоўцы з таго боку — няма і стала.

Зрабіць так, каб сыход быў для іх схаднейшым за супраціў.

Гарантыі тым, хто адыдзе, раскол у іх шэрагах, ціск белага рыцара звонку, публічная кволасць рэжыму. Задача адна: ссунуць разлік у бок «адысці танней, чым трымацца».

Перавесці вуліцу ў патрэбы, пакуль яна не выдыхлася.

Мабілізацыя згасае. Пакуль людзі на плошчы, канвертуйце іх прысутнасць у канкрэтны спіс. І патрабуйце ўсталявання канкрэтных новых правілаў: не «выпусціць зняволеных», а «выбары і ўлада павінны быць наладжаныя пэўным чынам».

Згуртаваць сваіх у адну пазіцыю.

За вамі некалькі груп з рознымі інтарэсамі. Дамовіцца ўнутры трэба раней, чым з уладамі. Праверце, чыіх інтарэсаў у платформе няма, бо яны ўсплывуць пазней і не на вашу карысць.

Вылучыць прызнаных прадстаўнікоў і прадстаўніц.

Тых, хто сядзе за стол і будзе мець права падпісваць пагадненні ад імя ўсіх. Дамаўляецца не натоўп, дамаўляюцца тыя, чыё слова прызнаюць і вуліца, і ўлады.
Цяпер у вас ёсць з кім весці гутарку, ёсць агульная пазіцыя і ёсць каму яе прадстаўляць. Вас клічуць за стол. А за сталом не перамагаюць, за сталом абменьваюцца.
Пра гэта наша наступная глава.

А цяпер давайце папрактыкуемся:

Тут жывуць самыя пухнатыя і ветлівыя коцікі!

Нашай КРАІНАЙ ўжо 25 гадоў кіруе дон Сіньё-Вусіньё і ягоная світа: дон Пярдон, дон Паклон і донья Начасоння. І аднойчы коцікам надакучылі ўсе гэтыя выкрутасы і яны вырашылі, што надышоў час пазбыцца ўсіх гэтых донаў і зрабіць Катабланку вольнай краінай.

Разбор

Заставайцеся з намі, разам мы коцікі!

Пакуль заступнік плаціць і прыкрывае, акно амаль не адчыняецца, якой бы моцнай ні была вуліца. Падтрымка Мухамора вяртае рэжыму рэсурс і ўпэўненасць, і расколіна, на якую разлічвала апазіцыя, зацягваецца. Менавіта таму за заступнікам назіраюць: яго пазіцыя часцей вырашае больш, чым усё, што адбываецца на плошчы.

Дзякуй, вы выдатна папрацавалі! Мы даведаемся працяг у главе 2. Выглядае, што донья Пагоння мае план, але Сіньё-Вусіньё і не думае здавацца.